Перайсці да зместу

Linux Mint

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Mint)
Linux Mint
Linux Mint 22.3 («Zena»). Вокны злева направа: файлавы кіраўнік Nemo, кіраўнік праграм (існуе выключна на Linux Mint), браўзер Firefox.
Распрацоўшчык Clement Lefebvre і супольнасць
Сямейства АС Linux
Заснавана на Ubuntu, Debian
Першы выпуск 27 жніўня 2006
Апошняя версія

Галоўная: 22.3 "Zena" — 13 студзеня 2026

LMDE: 7 "Gigi" — 14 кастрычніка 2025
Падтрымлівае мовы шматмоўны, у тым ліку беларуская
Падтрымлівае платформы x86-64
Тып ядра маналітнае (Linux)
Інтэрфейс Cinnamon[d], Xfce[d] і MATE[d]
Ліцэнзія розныя (галоўным чынам GPL)
Стан актыўны
Рэпазітар зыходнага коду github.com/linuxmint
Вэб-сайт www.linuxmint.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Linux Mint (/ˈliːnʊks ˈmint/, ад англ.: mint — мята) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Linux, створаны на базе дыстрыбутыва Ubuntu (які, у сваю чаргу, быў распрацаваны на базе Debian) і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў: для галоўнай - не раней аднаго разу ў шэсць месяцаў, для LMDE - ад года да трох.

Камплектацыя і канфігурацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Linux Mint мае адмысловае асяроддзе працоўнага стала Cinnamon, створанае на базе GNOME 3; таксама даступны версіі, якія выкарыстоўваюць MATE і Xfce. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы сервераў, рабочых станцый, персанальных камп’ютараў.

Стандартная ўстаноўка ўключае толькі свабоднае праграмнае забеспячэнне з магчымасцю дадаткова ўсталяваць прапрыетарныя драйверы і кодэкі, а таксама набор праграм для рэдагавання дакументаў (LibreOffice), работы з торэнт-трэкерамі (Transmission), вэб-браўзер Mozilla Firefox, паштовы кліент Mozilla Thunderbird і іншыя.

Сістэмныя патрабаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Для версіі Linux Mint 22.3 з любым стандартным асяроддзем працоўнага стала:

  • 2 Гб аператыўнай памяці (рэкамендуецца 4 Гб);
  • 20 Гб (рэкамендуецца 100 Гб) памяці на цвёрдым дыску;
  • экран з расшырэннем 1024×768;
  • CD або DVD-дыскавод або USB-порт для ўстаноўкі сістэмы;
  • пажадана: доступ да Інтэрнэту.