BlackBerry Limited
| BlackBerry Limited | |
|---|---|
| англ.: BlackBerry Limited | |
| | |
| | |
| Тып | бізнес, software company[d] і публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | Toronto Stock Exchange[d] і Нью-Ёркская фондавая біржа |
| Заснаванне | 7 сакавіка 1984 |
| Заснавальнікі | Mike Lazaridis[d] |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | Інтэрнэт рэчаў і IT |
| Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне[2], telecommunications device[d] і мабільны тэлефон |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Капіталізацыя |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Cylance Inc.[d], BlackBerry (United Kingdom)[d] і BlackBerry (USA)[d] |
| Сайт | blackberry.com |
BlackBerry Limited, раней Research In Motion (RIM) — канадская кампанія, найбольш вядомая як распрацоўшчык мабільных прылад пад брэндам BlackBerry.
Кампанія займала вялікую частку рынку смартфонаў у канцы 2000-х гадоў, аднак не вытрымала канкурэнцыі з Apple і Google і страціла свае пазіцыі. У выніку кампанія засяродзілася на распрацоўцы праграмнага забеспячэння і паслугах у галіне кібербяспекі і адмовілася ад далейшай распрацоўкі мабільных прылад. Апошні смартфон BlackBerry, BlackBerry Key2 LE, быў выпушчаны ў 2018 годзе.
Станам на 2026 год BlackBerry Limited прадастаўляе праграмнае забеспячэнне і паслугі для Інтэрнэту рэчаў і прадухілення хакерскіх атак, а таксама валодае крытычна важнымі патэнтамі на праграмнае забеспячэнне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Кампанія Research In Motion Limited была заснавана ў 1984 годзе.[5] Яе першыя распрацоўкі датычыліся тэхналогій бесправадной перадачы даных і праграмнага забеспячэння для сетак стандарту Mobitex. У 1990 годзе RIM выпусціла счытвальнік кодаў з фільмавай стужкі DigiSync. [6] У 1994 годзе кампанія выпусціла першы мабільны тэрмінал для продажаў стандарту Mobitex. У тым жа годзе яна атрымала прэмію «Эмі» за тэхнічныя інавацыі і прэмію KPMG за высокія тэхналогіі. У 1995 годзе кампанія прадставіла першы радыёмадэм стандарту PCMCIA Type II для сетак Mobitex пад назвай Freedom.
У 1996 годзе кампанія прадставіла першы пэйджар для двухбаковага абмену паведамленнямі пад назвай Interactive Pager, таксама вядомы як RIM-900. Прататып пейджара быў распрацаваны пры падтрымцы карпарацыі Intel. Кампанія супрацоўнічала з RAM Mobile Data і Ericsson, каб зрабіць двухбаковай бесправадную сетку перадачы даных ад Ericsson.
У жніўні 1997 года прататып новага пэйджара пад назвай Inter@ctive Pager 950 (пазней BlackBerry 950) быў паспяхова прадстаўлены кіраўніцтву BellSouth, што прывяло да кантракту на пастаўку 100 000 прылад агульнай вартасцю 70 мільёнаў долараў. Выпуск гэтага пейджара пачаўся ў 1998 годзе.
У 1999 годзе RIM выпусціла пэйджар BlackBerry 850. Гэта была першая прылада, якая выкарыстоўвала аперацыйную сістэму BlackBerry OS. Назву BlackBerry (англ.: ажына) пэйджар атрымаў з-за падабенства яго клавіятуры з касцянкамі ажыны.[7]
У красавіку 2000 года была выпушчана прылада BlackBerry 957. Яна мела функцыі пэйджара і кліента электроннай пошты, а таксама прадастаўляла доступ у Інтэрнэт. Функцыянальнасць BlackBerry OS развівалася, падтрымка шыфравання і S/MIME спрыяла папулярнасці BlackBerry у карпаратыўных колах ЗША і Канады.
У 2002 годзе быў выпушчаны першы мабільны тэлефон BlackBerry — BlackBerry 5810. Ён працаваў у сетцы GSM і прапанаваў паслугі электроннай пошты і прагляду вэб-сайтаў праз GPRS.
У 2000-х RIM пачала выпускаць прылады BlackBerry для шырокага спажывецкага рынку. Першым тэлефонам BlackBerry з мультымедыйнымі функцыямі быў BlackBerry Pearl 8100. Серыя Pearl была вельмі папулярнай, як і наступныя серыі Curve і Bold. Колькасць карыстальнікаў BlackBerry па ўсім свеце працягвала павялічвацца.
Нягледзячы на з’яўленне першага iPhone ад Apple у 2007 годзе, колькасць карыстальнікаў прылад BlackBerry працягвала расці да 2011 года. З’яўленне iPhone стала нагодай для RIM выпусціць свой першы смартфон з сэнсарным экранам у 2008 годзе — BlackBerry Storm. Ён добра прадаваўся, але меў дрэнныя водгукі і нізкую задаволенасць кліентаў.[8][9] У ЗША колькасць карыстальнікаў BlackBerry дасягнула прыблізна 21 мільёна восенню 2010 года.[10][11][12] Агулам па усім свеце ў той час колькасць карыстальнікаў BlackBerry складала 36 мільёнаў.[13] Нягледзячы на тое, што продажы iPhone і прылад з Android павялічыліся ў ЗША, смартфоны BlackBerry мелі значны міжнародны рост. Па стане на 1 снежня 2012 года ў прылад кампаніі было 79 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце [14], аднак толькі 9 мільёнаў засталося ў ЗША.[15]
Нягледзячы на працяг росту кампаніі па ўсім свеце, інвестары і СМІ пачалі абмяркоўваць яе здольнасць канкураваць з прыладамі пад кіраваннем iOS і Android. CNN назваў BlackBerry адным з шасці брэндаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Пасля шматлікіх спроб мадэрнізаваць Blackberry OS, RIM набыла кампанію QNX Software Systems, якая валодала аперацыйнай сістэмай рэальнага часу QNX.[16]
27 верасня 2010 года RIM абвясціла аб стварэнні планшэта BlackBerry PlayBook. Гэта быў першы прадукт кампаніі, які выкарыстоўваў аперацыйную сістэму, заснаваную на QNX. BlackBerry PlayBook быў выпушчаны ў ЗША і Канадзе 19 красавіка 2011 года. Крытыкі адзначалі, што ён быў выпушчаны паспешліва і не быў дапрацаваны, што прывяло да нізкіх продажаў і ў выніку спісання запасаў коштам 485 мільёнаў долараў.[17]
Летам 2011 года кампанія звольніла 2000 супрацоўнікаў, спасылаючыся на запаволены рост.[18] У сакавіку 2012 года кампанія паведаміла аб сваіх першых фінансавых стратах за многія годы.[19] Было абвешчана аб рэструктурызацыі кампаніі, планах звольніць 5000 супрацоўнікаў і замяніць шматлікіх кіраўнікоў.[20]
У студзені 2013 года пасля шматлікіх затрымак RIM афіцыйна выпусціла аперацыйную сістэму BlackBerry 10 і два смартфоны з ёй: BlackBerry Z10 і BlackBerry Q10. [8][21][22] Падчас прэзентацыі BlackBerry 10 кампанія таксама абвясціла, што зменіць назву з Research In Motion на BlackBerry.[23][21] Назва была зменена, каб «паставіць брэнд BlackBerry у цэнтр» разнастайных брэндаў кампаніі, а таксама таму, што кліенты на некаторых рынках «ужо ведаюць кампанію як BlackBerry».[8]
12 жніўня 2013 года кампанія абвясціла, што адкрыта для продажу.[24] 15 кастрычніка 2013 года кампанія апублікавала адкрыты ліст у 30 выданнях у дзевяці краінах, каб запэўніць кліентаў, што BlackBerry будзе працягваць працаваць. [25] Энтані Майкл Сабіна, прафесар Універсітэта Святога Джона, заявіў у Washington Post: «Гэта апошняя спроба BlackBerry проста выжыць перад абліччам разгромнай канкурэнцыі на рынку, які яна па сутнасці стварыла».[26]
У лістападзе 2013 года новым CEO кампаніі стаў Джон Чэн.[27] Паводле Globe and Mail, BlackBerry спадзявалася, што Чэн зможа выратаваць кампанію.[28] У красавіку 2014 года Чэн распавёў пра сваю стратэгію рэструктурызацыі ў інтэрв’ю агенцтву Reuters.[29] Ён паведаміў, што плануе супрацоўнічаць з іншымі кампаніямі ў такіх галінах як ахова здароўя, фінансавыя і юрыдычныя паслугі. Пазней ён удакладніў, што стварэнне прылад BlackBerry застаецца часткай яго стратэгіі, і што кампанія таксама імкнецца інвеставаць у «новыя рашэнні, якія дапамогуць забяспечыць аснову Інтэрнэту рэчаў».[30]
У маі 2014 года на інданезійскім рынку, дзе брэнд карыстаўся асаблівай папулярнасцю, быў прадстаўлены бюджэтны BlackBerry Z3. Гэты тэлефон быў выраблены ў партнёрстве з тайваньскім вытворцам Foxconn Technology Group, які займаўся дызайнам і распаўсюджваннем тэлефона. Артыкул New York Times сцвярджаў, што бюджэтны тэлефон быў спробай атрымаць прыбытак для кампаніі, адначасова з пераключэннем увагі арганізацыі на продаж паслуг і праграмнага забеспячэння.
У верасні 2015 года Чэн прадставіў смартфон BlackBerry Priv, які выкарыстоўваў аперацыйную сістэму Android разам з праграмным забеспячэннем ад BlackBerry.[31]
У першым квартале 2022 года прыбытак ад праграм для кібербяспекі (107 мільёнаў долараў) і Інтэрнэту рэчаў (43 мільёны долараў) складаў у сукупнасці 86 % ад агульнага прыбытку кампаніі.[32]
4 студзеня 2022 года кампанія вывела з эксплуатацыі інфраструктуру, якая выкарыстоўваліся прыладамі з BlackBerry OS і BlackBerry 10.[33]
30 кастрычніка 2023 года Джон Чэн абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады CEO. [34]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/blackberry-limited?rid=251259032370-30
- ↑ National Software Reference Library
- 1 2 3 4 5 6 BlackBerry Annual Report 2020 10-K
- ↑ BlackBerry Limited (BB) Stock Info
- ↑ Research In Motion History(недаступная спасылка). Blackberry. Архівавана з першакрыніцы July 11, 2019. Праверана February 27, 2026.
- ↑ Hicks. Research, no motion: How the BlackBerry CEOs lost an empire (21 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы March 30, 2016. Праверана March 9, 2013.
- ↑ Leigh, Peter (2022-10-13). Nostalgia Nerd's Gadgets, Gizmos & Gimmicks: A Potted History of Personal Tech(англ.). Octopus. ISBN 978-1-78157-889-6. Архівавана з арыгінала October 31, 2023. Праверана October 29, 2023.
- 1 2 3 BlackBerry 10 launch: RIM changes company name to BlackBerry. Toronto Star. Bloomberg. January 30, 2013. Архівавана з арыгінала August 5, 2020. Праверана January 30, 2013.
- ↑ RIM BlackBerry Storm sold 500,000 units in the first month?. phonearena. Архівавана з першакрыніцы September 15, 2019. Праверана January 27, 2009.
- ↑ comScore Reports November 2010 U.S. Mobile Subscriber Market Share. comScore (6 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы January 6, 2014. Праверана June 21, 2013.
- ↑ comScore Reports October 2010 U.S. Mobile Subscriber Market Share. comScore (3 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы October 19, 2013. Праверана June 21, 2013.
- ↑ comScore Reports September 2010 U.S. Mobile Subscriber Market Share. comScore (3 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы July 31, 2020. Праверана June 21, 2013.
- ↑ Press Release: Research In Motion Reports Third Quarter Financial Results. CrackBerry (17 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы July 8, 2013. Праверана June 21, 2013.
- ↑ Research In Motion Reports Third Quarter Fiscal 2013 Results. Marketwired (20 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы June 7, 2013. Праверана June 21, 2013.
- ↑ comScore Reports November 2012 U.S. Mobile Subscriber Market Share. comScore (3 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы January 14, 2014. Праверана June 21, 2013.
- ↑ Research In Motion to Acquire QNX Software Systems from Harman International. QNX. Архівавана з першакрыніцы May 13, 2015. Праверана June 21, 2013.
- ↑ Warren. BlackBerry Bust: RIM Takes a $485 Million Hit on the Ailing PlayBook. Mashable (2 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы July 29, 2020. Праверана June 21, 2013.
- ↑ RIM layoffs blamed on failure to innovate. Toronto Star. July 28, 2011. Архівавана з арыгінала November 12, 2020. Праверана March 10, 2013.
- ↑ Melanson. RIM announces Q4 2012 earnings, Jim Balsillie resigns from board, company plans to refocus on enterprise. Engadget (29 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы September 18, 2018. Праверана June 21, 2013.
- ↑ Smith. BlackBerry 10 operating system delayed until 2013, says RIM. TechRadar (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы July 29, 2020. Праверана June 21, 2013.
- 1 2 Research In Motion's BlackBerry 10 and New Devices. The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала January 31, 2013. Праверана January 30, 2013.
- ↑ BlackBerry 10 to launch January 30. The Toronto Star. November 12, 2012. Архівавана з арыгінала December 26, 2012. Праверана August 24, 2017.
- ↑ Miller, Hugo (January 30, 2013). RIM Changes Company Name to BlackBerry. Bloomberg News. Архівавана з арыгінала December 30, 2014. Праверана February 2, 2013.
The company has discussed dropping the RIM name for some time, said Boulben, who was hired as marketing chief last May.
- ↑ Leo Mirani (August 12, 2013). Here's who might want to buy BlackBerry. Quartz. Архівавана з арыгінала August 6, 2020. Праверана August 13, 2013.
- ↑ Rob Gillies (October 15, 2013). BlackBerry Ad Campaign Seeks to Reassure Customers. ABC News. Архівавана з арыгінала October 22, 2013. Праверана October 15, 2013.
- ↑ Hayley Tsukayama (September 24, 2013). BlackBerry agrees to be acquired by Fairfax Financial Holdings Limited. Washington Post. Архівавана з арыгінала December 16, 2020. Праверана September 24, 2013.
- ↑ No love lost for BlackBerry, Watsa after surprise deal. Reuters India. November 6, 2013. Архівавана з арыгінала August 9, 2020. Праверана July 6, 2021.
- ↑ SILCOFF, SEAN (November 4, 2013). Meet BlackBerry's John Chen, turnaround artist [канадская англійская]. Архівавана з арыгінала November 12, 2020. Праверана June 12, 2017.
- ↑ BlackBerry CEO would consider handset unit sale, eyes investments. Reuters. April 9, 2014. Архівавана з арыгінала July 26, 2020. Праверана June 12, 2017.
- ↑ Devices Business is an Important Part of Our End-to-End Strategy(англ.). Архівавана з арыгінала August 17, 2020. Праверана June 12, 2017.
- ↑ Dummett, Ben (September 25, 2015). BlackBerry to Launch Android Smartphone. Wall Street Journal. Dow Jones & Co. Архівавана з арыгінала November 8, 2020. Праверана September 25, 2015.
- ↑ BlackBerry Limited (BB) Q1 2022 Earnings Call Transcript. The Motley Fool (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы June 25, 2021. Праверана June 25, 2021.
- ↑ blogs.blackberry.com. BlackBerry's Transformation Journey and Our Smartphone Heritage (англ.). blogs.blackberry.com. Архівавана з першакрыніцы January 4, 2022. Праверана January 4, 2022.
- ↑ BlackBerry names new CEO (англ.). LinkedIn (11 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы December 11, 2023. Праверана 11 снежня 2023.