Перайсці да зместу

Пазваночныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Vertebrata)
Пазваночныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vertebrata Cuvier, 1812

Інфратыпы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  331030
NCBI  7742
EOL  2774383
FW  67149

Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.

Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.

Цела двухбакова-сіметрычнае. У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам (адсюль назва). Скура шчыльная, складаецца з верхняга (эпідэрмісу) і ніжняга (корыуму) слаёў. Эпідэрміс шматслойны, мае залозы або арагавелы, пакрыты лускавінамі, пёрамі, валасамі.

Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Высокаразвітая нервовая сістэма трубчастай будовы складаецца з спіннога і галаўнога мозга, які падзелены на 5 аддзелаў (пярэдні, прамежкавы, сярэдні, прадаўгаваты, мазжачок) і змешчаны ў чарапной каробцы.

Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем’і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.

Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.

Крывяносная сістэма замкнёная (ёсць артэрыі, вены, капіляры); сэрца двух-. трох-, чатырохкамернае, утвараецца з брушнога сасуда. Дыханые жабернае ў водных форм і лёгачнае ў наземных. Органы выдзплення — тулаўныя почкі ў анамній або тазавыя у амніёт. Добра развіты органы пачуццяў: зроку, слыху, нюху і інш.

Пазваночныя раздзельнаполыя. Размнажаюцца адкладваннем яец або жыванараджэннем. Вышэйшым формам характэрны клопат аб патомстве.

Падтып аб’ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.

Пазваночныя ўключаюць вялікую колькасць прыстасавальных тыпаў і жыццёвых форм, маюць высокае агульнае развіццё і складапую будову, іспуюць у розных умовах — ад дна і тоўшчы водаў акіяна да высакагор’яў і пустынь. Адрозніваюць бяссківічных (кругларотых) ад астатніх — сківічнаротых; анамній (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), якія не маюць складаных зародкавых абалонак, — ад амніёт (паўзуны, птушкі, млекакормячыя); рыб — ад чатырохногіх.

Паходжанне і эвалюцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пазваночныя — самая маладая і прагрэсіўная група другаснаротых жывёл, склад якой сфарміраваўся да пачатку антрапагенавага перыяду ў кайназоі. Найстаражытнейшыя віды вядомы з ардовіку. Продкамі іх лічаць першасных бесчарапных, якія існавалі ў праточных прэсных вадаёмах.

Надклас Бяссківічныя (Agnatha}
Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
† Клас Канадонты (Conodontophora)
Надклас Рыбы (Pisces)
† Клас Плакадэрмы (Placodermi)
Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
† Клас Акантоды (Acanthodei)
Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
Клас Земнаводныя (Amphibia)
Клас Паўзуны (Reptilia)
Клас Птушкі (Aves)
Клас Млекакормячыя (Mammalia)
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
  • Долбін М. Пазваночныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.