Перайсці да зместу

Vue.js

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Vue.js
Выява лагатыпа
Тып бібліятэка, JavaScript-фрэймворк[d], Вэб-фрэймворк, бібліятэка JavaScript[d] і адкрытае праграмнае забеспячэнне
Аўтар Эван Ю
Распрацоўшчык GitHub
Напісана на JavaScript[1] і TypeScript[2]
Аперацыйная сістэма кросплатформавасць[d]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск люты 2014[3]
Апошняя версія
• 3.5.40 (16 ліпеня 2026)[4]
Рэпазіторый github.com/vuejs
Ліцэнзія MIT License
Сайт vuejs.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vue.js (звычайна пазначаецца як Vue; вымаўляецца як «в’ю»[5]) — гэта JavaScript-бібліятэка з адкрытым зыходным кодам для стварэння карыстальніцкіх інтэрфейсаў і аднастаронкавых вэб-праграм (англ.: single-page application, SPA)[11]. Яна была створана Эванам Ю і падтрымліваецца ім і камандай[12].

Vue.js мае інкрыментальна адаптаваную архітэктуру, арыентаваную на дэкларатыўны рэндэрынг і кампаноўку кампанентаў. Асноўная бібліятэка арыентавана толькі на ўзровень прадстаўлення[5]. Дадатковыя магчымасці, неабходныя для складаных вэб-праграм, такія як маршрутызацыя, кіраванне станамі і інструменты зборкі, даступныя праз афіцыйныя бібліятэкі і пакеты[13].

Vue.js дазваляе пашыраць HTML пры дапамозе атрыбутаў HTML, якія называюцца дырэктывамі[14]. Дырэктывы забяспечваюць функцыянальнасць HTML-праграм і могуць быць як убудаванымі, так і вызначанымі карыстальнікам.

Vue быў створаны Эванам Ю пасля працы ў Google, дзе ён выкарыстоўваў AngularJS у некалькіх праектах. Пазней ён падсумаваў свае думкі: «Я падумаў, што змагу ўзяць тую частку Angular, якая мне падабалася, і стварыць нешта сапраўды лёгкае»[15]. Першы камміт (eng. commit) зыходнага кода праекта датаваны ліпенем 2013 года, а першы публічны анонс Vue адбыўся ў лютым наступнага, 2014 года[16][17].

Назвы версій часта паходзяць з мангі і анімэ.

Версія Дата выпуску Назва Канец LTS Канец падтрымкі
3.3 2023-05-11 Rurouni Kenshin[18]
3.2 2021-08-05 Quintessential Quintuplets[19]
3.1 2021-06-07 Pluto[20]
3.0 2020-09-18 One Piece[21]
2.7 2022-07-01 Наруто [22] 2023-12-31 2023-12-31
2.6 2019-02-04 Macross[23] 2022-03-18 2023-09-18
2.5 2017-10-13 Level E[24]
2.4 2017-07-13 Kill la Kill[25]
2.3 2017-04-27 JoJo’s Bizarre Adventure[26]
2.2 2017-02-26 Initial D[27]
2.1 2016-11-22 Hunter X Hunter[28]
2.0 2016-09-30 Ghost in the Shell[29]
1.0 2015-10-27 Евангеліён [30]
0,12 2015-06-12 Dragon Ball [31]
0,11 2014-11-07 Cowboy Bebop[32]
0,10 2014-03-23 Бягун па лязе[33]
0,9 2014-02-25 Animatrix[34]
0,8 2014-01-27-[35] першая публічна абвешчаная версія [16][17]
0,7 2013-12-24-[36]
0,6 2013-12-08 VueJS [37]

Кампаненты Vue пашыраюць базавыя элементы HTML для інкапсуляцыі прыгоднага для шматразовага выкарыстання кода. На высокім узроўні кампаненты — гэта прыстасаваныя элементы, да якіх кампілятар Vue прымацоўвае паводзіны. У Vue кампанент — гэта, у сутнасці, экзэмпляр Vue з загадзя вызначанымі параметрамі[38]. Прыведзены ніжэй фрагмент кода змяшчае прыклад кампанента Vue. Кампанент паказвае кнопку і выводзіць колькасць націскаў на яе:

<template>

<button-clicked v-bind:initial-count="0"></button-clicked>

</template>

Vue дае мноства спосабаў ужывання эфектаў пераходу пры ўстаўцы, абнаўленні або выдаленні элементаў з DOM. Існуюць наступныя інструменты:

• Аўтаматычнае прымяненне класаў для CSS-пераходаў і анімацыі
• Інтэграцыя іншых бібліятэк CSS-анімацыі, такіх як Animate.css
• Выкарыстанне JavaScript для прамога маніпулявання DOM падчас пераходаў
• Інтэграцыя іншых бібліятэк анімацыі JavaScript, напрыклад Velocity.js

Калі элемент, абгорнуты ў кампанент пераходу, устаўляецца ці выдаляецца, адбываецца наступнае:

1. Vue аўтаматычна вызначае, ці прымяняюцца да мэтавага элемента CSS-пераходы або анімацыя. Калі так, то класы CSS-пераходаў будуць дадавацца/выдаляцца ў адпаведныя моманты часу.
2. Калі кампанент пераходу змяшчае JavaScript-хукі, то гэтыя хукі будуць выклікацца ў адпаведныя моманты часу.
3. Калі CSS-пераходы/анімацыя не выяўлены і хукі JavaScript не прадстаўлены, то аперацыі DOM па ўстаўцы і/або выдаленні будуць выкананы адразу на наступным фрэйме[39][40].

Маршрутызацыя

[правіць | правіць зыходнік]

<router-view></router-view>

Код вышэй:

1. Устанаўлівае знешні маршрут па адрасе websitename.com/user/<id>.
2. Які будзе адлюстроўвацца ў кампаненце User, вызначаным у (const User. . .)
3. Дазваляе кампаненту User перадаць пэўны id карыстальніка, які быў уведзены ў URL, выкарыстоўваючы ключ params аб’екта $route: $route.params.id.
4. Гэты шаблон (змяняецца перададзенымі ў маршрутызатар параметрамі) будзе выведзены ў <router-view></router-view> усярэдзіне div#app DOM.
5. Канчаткова сфарміраваны HTML для карыстальніка, які набраў: websitename.com/user/1, будзе выглядаць наступным чынам[41]:

User 1

У склад асноўнай бібліятэкі ўваходзяць інструменты і бібліятэкі, распрацаваныя як асноўнай камандай, так і звычайнымі распрацоўшчыкамі.

Афіцыйныя інструменты

[правіць | правіць зыходнік]
• Devtools — Браўзернае пашырэнне devtools для адладкі праграм на Vue.js
• Vue CLI — стандартны інструментарый для хуткай распрацоўкі Vue.js
• Vue Loader — загрузчык вэб-пакетаў, які дазваляе запісваць кампаненты Vue у фармаце Single-File Components (SFC).

Афіцыйныя бібліятэкі

[правіць | правіць зыходнік]
• Vue Router — афіцыйны маршрутызатар
• Vuex — цэнтралізаванае кіраванне станам, натхнёнае Flux
• Vue Server Renderer — рэндэрынг на баку сервера
• Pinia — новы просты спосаб кіравання станам

Зноскі

1. ↑ The vue-js Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.
2. ↑ https://github.com/EvanLi/Github-Ranking/blob/master/Data/github-ranking-2025-07-06.csv — 2025.
3. ↑ https://egghead.io/podcasts/evan-you-creator-of-vue-js
4. ↑ Release v3.5.40 · vuejs/core — 2026. Праверана 16 ліпеня 2026.
5. 1 2 3 Introduction (англ.). Vuejs.org. Праверана January 3, 2020.
6. ↑ Macrae, Callum (2018). Vue.js: Up and Running: Building Accessible and Performant Web Apps(англ.). O'Reilly Media. ISBN 978-1-4919-9721-5.
7. ↑ Nelson, Brett (2018). Getting to Know Vue.js: Learn to Build Single Page Applications in Vue from Scratch(англ.). Apress. ISBN 978-1-4842-3781-6.
8. ↑ Yerburgh, Edd (2019). Testing Vue.js Applications(англ.). Manning Publications. ISBN 978-1-61729-524-9.
9. ↑ Freeman, Adam (2018). Pro Vue.js 2(англ.). Apress. ISBN 978-1-4842-3805-9.
10. ↑ Franklin, Jack; Wanyoike, Michael; Bouchefra, Ahmed; Silas, Kingsley; Campbell, Chad A.; Jacques, Nilson; Omole, Olayinka; Mulders, Michiel (2019). Working with Vue.js(англ.). SitePoint. ISBN 978-1-4920-7144-0.(недаступная спасылка)
11. ↑ [5][6][7][8][9][10]
12. ↑ Meet the Team (англ.). Vuejs.org. Праверана September 23, 2019.
13. ↑ Evan is creating Vue.js (англ.). Patreon. Праверана March 11, 2017.
14. ↑ What is Vue.js (англ.). W3Schools. Праверана January 21, 2020.
15. ↑ Evan You. Between the Wires. November 3, 2016. Архівавана з арыгінала 3 чэрвеня 2017. Праверана 31 жніўня 2023.
16. 1 2 Vue.js: JavaScript MVVM made simple. Hacker News (3 лютага 2014). Праверана 29 студзеня 2023.
17. 1 2 First Week of Launching Vue.js. Evan You (11 лютага 2014). Праверана 29 студзеня 2023.
18. ↑ v3.3.0 Rurouni Kenshin (англ.). Vue.js (11 мая 2023). Праверана 12 мая 2023.
19. ↑ v3.2.0 Quintessential Quintuplets (англ.). Vue.js (5 жніўня 2021). Праверана August 10, 2021.
20. ↑ v3.1.0 Pluto (англ.). Vue.js (7 чэрвеня 2021). Праверана July 18, 2021.
21. ↑ v3.0.0 One Piece (англ.). Vue.js (18 верасня 2020). Праверана September 23, 2020.
22. ↑ v2.7.0 Naruto (англ.). Vue.js (1 ліпеня 2022). Праверана July 1, 2022.
23. ↑ v2.6.0 Macross (англ.). Vue.js (4 лютага 2019). Праверана September 23, 2020.
24. ↑ v2.5.0 Level E (англ.). Vue.js (13 кастрычніка 2017). Праверана September 23, 2020.
25. ↑ v2.4.0 Kill la Kill (англ.). Vue.js (13 ліпеня 2017). Праверана September 23, 2020.
26. ↑ v2.3.0 JoJo's Bizarre Adventure (англ.). Vue.js (27 красавіка 2017). Праверана September 23, 2020.
27. ↑ v2.2.0 Initial D (англ.). Vue.js (26 лютага 2017). Праверана September 23, 2020.
28. ↑ v2.1.0 Hunter X Hunter (англ.). Vue.js (22 лістапада 2016). Праверана September 23, 2020.
29. ↑ v2.0.0 Ghost in the Shell (англ.). Vue.js (30 верасня 2016). Праверана September 23, 2020.
30. ↑ 1.0.0 Evangelion (англ.). Vue.js (27 кастрычніка 2015). Праверана September 23, 2020.
31. ↑ 0.12.0: Dragon Ball (англ.). Vue.js (12 чэрвеня 2015). Праверана September 23, 2020.
32. ↑ v0.11.0: Cowboy Bebop (англ.). Vue.js (7 лістапада 2014). Праверана September 23, 2020.
33. ↑ v0.10.0: Blade Runner (англ.). Vue.js (23 сакавіка 2014). Праверана September 23, 2020.
34. ↑ v0.9.0: Animatrix (англ.). Vue.js (25 лютага 2014). Праверана September 23, 2020.
35. ↑ v0.8.0 (англ.). Vue.js (27 студзеня 2014). Праверана September 23, 2020.
36. ↑ v0.7.0 (англ.). Vue.js (24 снежня 2013). Праверана September 23, 2020.
37. ↑ 0.6.0: VueJS (англ.). Vue.js (8 снежня 2013). Праверана September 23, 2020.
38. ↑ Components (англ.). Vuejs.org. Праверана March 11, 2017.
39. ↑ Transition Effects (англ.). Vuejs.org. Праверана March 11, 2017.
40. ↑ Transitioning State (англ.). Vuejs.org. Праверана March 11, 2017.
41. ↑ You. Vue Nested Routing (2)(недаступная спасылка). Vue Home Page (subpage). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2017. Праверана May 10, 2017.