Перайсці да зместу

AUI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AUI
Год стварэння 1960-я
Катэгорыя апрыёрная мова
Моўныя коды
ISO 639-1 —
ISO 639-2 —
ISO 639-3 —
Штучныя мовы

aUI — апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам на базе філасофскай канцэпцыі ўтварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, такім чынам, гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемнае непаразуменне, выкліканае чалавечымі мовамі і іх шматзначнасцю, служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову, у якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні хаця і ствараюцца, але з’яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як «мова прасторы» ці «мова космасу»: a — прастора, космас, U — дух, I — гук. Акрамя гэтага, кожны гук звязаны з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, што вымаўляецца шляхам сціскання губ адна з адной, абазначае разам і абазначаецца дзвюма кропкамі, злучанымі лініяй.

Мова была створана, каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Меркавалася, што яна стане інструментам, які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы настолькі відавочнай, што яна прыгодная для зносінаў з іншапланецянамі. Уэйлгарт хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў, дазволіла б іншапланецянам зразумець ход чалавечых думак.

Фанетыка і базавыя паняцці

[правіць | правіць зыходнік]

Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Сярод фанем 23 галосныя: 7 кароткіх (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) — і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w).

ВызначэннеГучаннеЗначэннеАдлюстраванне
a[a]прасторакруг
e[e]рухспіраль
i[i]святло
u[u]чалавек, асобаногі
o[o]жыццёлісток
y[y]адмаўленне
q[œ]?умова
A[a:]час
E[e:]матэрыя
I[i:]гук
U[u:]дух, свядомасць
O[o:]адчуванне
a*[ã]1
e*[ë]2
i*[ĩ]3
u*[ũ]4
o*[õ]5
A*[ã*]6
E*[ë*]7
I*[ĩ]8
U*[ű*]9
Y*[ÿ]10
b[b]0
c[c]існаванне, быццё, сутнасць
d[d]скрозь, праз, у сэнсе
f[f]гэты
g[g]унутрыакружнасць з кропкай унутры
h[h]пытанне
j[ʒ]роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць
k[k]зверху
l[l]акружнасць, цыкл
m[m]якасць
n[n]колькасць, множны лік
p[p]да, раней
r[r]станоўчы
s[s]рэч
t[t]у кірунку дастрэлка направа
v[v]актыўнасцьмаланка
w[w]магутнасць, улада, уплыў
x[w]адносіны
z[z]частка

Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў:

СловаСэнсДэкампазіцыя
kUбогвышэйшы дух
kna-uанёлвельмі высока нябесны чалавек
yrkUСатанане станоўчы вышэйшы дух
osжывёлажывая рэч
bosсвойская жывёларазам жывая рэч
waubosсабакауплыў прасторы чалавек разам жывая рэч
bo*zvosкотразам пяць частак актыўная жывая рэч
ukbosконьчалавек зверху разам жывая рэч
ko*zvosлеўзверху пяць частак актыўная жывая рэч
kEosптушкапаветраная жывёла — верхняя матэрыя жывая рэч
jEosрыбагарызантальная матэрыяльная жывая рэч
tokдрэванапрамак жыцця ўверх
otфруктжыццёвы напрамак
nakotяблыкшмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак
jEnвадавадкасць множнасць — гарызантальная матэрыя множнасць
jEвадкасцьгарызантальная матэрыя
kEпаветраверхняя матэрыя
iEагоньсветлавая матэрыя
iEvспальваннеуздзеянне агню — светлавая матэрыя ўздзеянне
wEкаменьмоцная матэрыя
a*kiсонцапершая зорка — першае верхняе святло
e*kiмесяцдругая зорка — другое верхняе святло
kiзоркаверхняе святло
jEgedлодкавадкасны аўтамабіль — гарызантальная матэрыя ўнутры рух праз
(da)gedаўтамабіль(праз прастору) унутры рух праз
kEgetсамалётпаветраны аўтамабіль — верхняя матэрыя ўнутры рух праз
ugaдомчалавек унутры прастора
e*i-krEзолатажоўтая верхняя станоўчая матэрыя — другі свет верхняя станоўчая матэрыя
wrEжалезамоцна станоўчая матэрыя
Ez-a*вадародматэрыяльная частка адзін
okEzкіслароджыццёвая верхняя матэрыяльная частка
iOvзроксвятло адчуванне дзея
IOvслыхгук адчуванне дзея
iOzвокасвятло адчуванне частка
IOzвухагук адчуванне частка
bo*рукаразам пяць
yk-bo*наганіжняя рука — не верх разам пяць
kUgгалававерх усведамленне ўнутры
kogzшыяверх жыццё ўнутры частка
ogtaротжыццё ўнутры кірунак прастора
kEmOzносверх матэрыя якасць адчуваючая частка
gOzязыкунутры адчуваючая частка
odzEvzзубжыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка
dovхарчаваннескрозь жыццё дзеянне
jEvпіццёвадкасць дзея — гарызантальная матэрыя дзея
avхадапрасторавая дзея
tevпрыходкірунак рух дзея
namвялікішмат прасторы якасць
ynaмаленькіняма шмат прасторы
a*namдоўгіпершага шмат прасторы якасць
damшырокіпраз прастору якасць
rUmдобрыстаноўчага духа якасць
yaнідзеняма прасторы
yAніколіняма часу
yrне!, адмоўныняма станоўчага
ycадсутнічаеняма існавання
ygпа-за, звонку
ykзнізу, унізене зверху
Y*nніштоноль колькасць
ynмалане шмат
yvжаночы, пасіўныне актыўны
fuягэты чалавек
fnuмыгэтыя шмат людзей
faтутгэта месца
ifaтамне гэта месца
fEгэтагэтая матэрыя
pfEтоперад гэтай матэрыяй
buтыразам чалавек
bnuвыразам шмат чалавек
vuён, мужчынаактыўны чалавек
yvuяна жанчынане актыўны чалавек
bimбелыразам святло якасць
ybimчорныняма разам святло якасць
a*imчырвоныпершая якасць святла
e*imжоўтыдругая якасць святла
i*imзялёнытрэцяя якасць святла
u*imсінічацвёртая якасць святла
o*imфіялетавыпятая якасць святла

Прыклад тэксту

[правіць | правіць зыходнік]

Працэс перакладу на гэтую мову выпадковага тэксту, выкарыстоўваючы схему SVO:

Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым.

Слова «сюжэт» магчыма замяніць на «гісторыя». Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як «часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне». Гэта будзе «A-uode-i» (дэфісы выкарыстаны дзеля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца «рэч» дзеля вызначэння гэтага як назоўніка. Падзелены — відавочна pbc-zv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разам быццё — частка дзея). У канцы трэба дадаць «якасць», таму што такім сюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. «На тры часткі» — проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем «выказнік». Вынік: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. «Распавядаецца» — дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека, nAo-vu. Атрымліваецца nAo-vu t Uiv. Як бачна, у дадзеным выпадку t — нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст:

A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z