Call of Duty: Mobile
| Call of Duty: Mobile | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | TiMi Studio Group[d] |
| Выдаўцы | Activision, Tencent[d] і Garena[d] |
| Частка серыі | Call of Duty |
| Дата анонсу | сакавік 2019 |
| Дата выпуску | 1 кастрычніка 2019 |
| Жанры | шутар ад першай асобы[d], battle royale game[d] і шутар ад трэцяй асобы[d] |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | IOS, Android і Windows[1] |
| Гульнявы рухавік | Unity[d] |
| Рэжым гульні | шматкарыстальніцкая гульня |
| Мовы інтэрфейсу | англійская, арабская, французская, нямецкая, італьянская мова, японская мова, партугальская мова, руская, іспанская і турэцкая мова |
| Носьбіт | лічбавая спампоўка[d] |
| Кіраванне | сэнсарны экран[d] |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Call of Duty: Mobile — мабільная шматкарыстальніцкая анлайн-гульня у жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная кітайскай кампаніяй TiMi Studios і выпушчаная Activision для прылад з Android і iOS[2]. Бэта-версія гульні была выпушчана ў асобных краінах у ліпені 2019 года, афіцыйны выпуск адбыўся 1 кастрычніка 2019 года[3]. Call of Duty: Mobile мае умоўна-бясплатную мадэль (англ.: free-to-play) і практычна цалкам паўтарае геймплэй некаторых частак асноўнай серыі Call of Duty, а таксама ўключае ў сябе шматлікія элементы арыгінальнай гульні, напрыклад: карты, зброю і персанажаў.
Гульня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і гульцоў. Найбольш высока былі ацэнены класічныя рэжымы Call of Duty: Каралеўская бітва і мультыплэер. Пры гэтым крытыцы падвергліся мікратранзакцыі ў гульні. За першы месяц гульня была загружана каля 148 мільёнаў разоў і такім чынам стала другім найбуйнейшым запускам у гісторыі мабільных гульняў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ AreWeAntiCheatYet Праверана 29 чэрвеня 2025.
- ↑ Mukherjee. Call of Duty Mobile: Here's how you can download it on your Android and iOS smartphone (англ.). India Today (24 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2019. Праверана 24 мая 2019.
- ↑ Call Of Duty Mobile Has Been Officially Released, Download now! (англ.). Mobile Mode Gaming (30 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2019. Праверана 30 верасня 2019.