Jolene
| Jolene | |
|---|---|
| Сінгл Долі Партан | |
| Выпушчаны | 1973 |
| Мова | англійская |
| Жанр | кантры |
| Кампазітар | |
| Аўтар песні | Долі Партан[1] |
|
|
|
|
|
|
Jolene (Джалін) — песня, напісаная і запісаная амерыканскай кантры-выканаўцай Долі Партан. Яе спрадзюсаваў Боб Фергюсан, запісалі ў студыі RCA Studio B у Нэшвіле, Тэнэсі, 22 мая 1973 года[2], а выпусцілі ў студзені 1974. Музычныя крытыкі лічаць яе адной з самых яскравых песень кантры-жанру, песня заняла 217-е месца ў спісе «500 вялікіх песень усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone у 2004 годзе і 63-е месца ў абноўленай версіі спісу ў 2021 годзе[3]. Песня двойчы была намінаваная на Грэмі ў намінацыі «Найлепшае выкананне жаночага кантры-вакалу», у 1975 і зноў у 1976 за запіс у жывым эфіры.[4]
Песню перапявалі на англійскай і іспанскай мовах многія артысты: Aлівія Ньютан-Джон, White Stripes, Майлі Сайрус і Måneskin. Версія Pentatonix 2016 года атрымала Грэмі за найлепшае выкананне дуэтам або групай у стылі кантры. У 2024 годзе Беёнсэ пераспявала песню з вялікімі зменамі ў тэксце; яе версія трапіла ў топ-10 амерыканскага Billboard Hot 100 і брытанскага Official Singles Chart.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 (unspecified title) Праверана 30 чэрвеня 2019.
- ↑ Edwards, Clayton. Dolly Parton Recorded Her Iconic No. 1 Hit "Jolene" on This Day in 1973 (англ.). American Songwriter (22 мая 2024). Праверана 27 жніўня 2026.
- ↑ Weisner, Molly. Dolly Parton, patron saint of Tennessee, gets her due in Rolling Stone's top 500 songs list (англ.). The Tennessean. Праверана 27 жніўня 2026.
- ↑ Dolly Parton Grammy Awards and Nominations, Song & Bio (англ.). Grammy (11 лістапада 2024). Праверана 27 жніўня 2026.