Перайсці да зместу

Magento

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Magento
Выява лагатыпа
Тып сістэма кіравання інтэрнэт-крамамі
Распрацоўшчык Magento Inc.
Напісана на PHP
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 2007
Апошняя версія 2.4.6-p1
Рэпазіторый magento.com/tech-resourc…
Ліцэнзія Open Software License 3.0
Сайт business.adobe.com/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Magento (Маджэнта) — платформа электроннай камерцыі (англ.: e-commerce platform) з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная на PHP.

Magento — адна з папулярных платформ электроннай камерцыі. На платформе створана больш за 150 000[1] інтэрнэт-крам. Код платформы быў спампаваны больш за 2,5 мільёна разоў, і ў 2019 годзе праз сістэмы на базе Magento было прададзена тавараў на 155 мільярдаў долараў.[2] Створана больш за 2 000 пашырэнняў для Magento, супольнасць праекта налічвае каля 375 000 удзельнікаў. Па стане на красавік 2021 года Magento займае 2,32 % долі рынку сусветных платформаў электроннай камерцыі.[3]

Magento выкарыстоўвае MySQL або MariaDB, вэб-фрэймворкі Laminas (раней вядомы як Zend Framework) і Symfony. У Magento прымяняюцца канвенцыі аб'ектна-арыентаванага праграмавання і архітэктуры мадэль-від-кантролер (англ.: model-view-controller, MVC).

Першы публічны рэліз — сакавік 2008 года. У чэрвені 2011 года кампанія Magento Inc. была набыта кампаніяй eBay Inc.[4] і прададзена ў 2015 годзе прыватнай інвестыцыйнай кампаніі Permira[5].

На люты 2013 года, паводле звестак Alexa, Magento — самая папулярная сістэма кіравання Інтэрнэт-крамамі ў свеце[6].

У студзені 2017 года Magento атрымала чарговыя 250 млн долараў інвестыцый для развіцця на растучых азіяцкіх рынках электроннага гандлю[7].

У траўні 2018 кампанія Magento Inc. была набыта Adobe Inc за 1,68 мільярда долараў.[8][9] Кампанія Adobe прыняла рашэнне закрыць кіеўскі офіс, у якім працавала больш за 100 чалавек, і засяродзіць распрацоўку ў ЗША.[10]

Канферэнцыі і сертыфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Magento праводзіць сваю ўласную штогадовую канферэнцыю. Першае мерапрыемства было праведзена ў Лос-Анджэлесе ў 2011 годзе.

Станам на 2019 год у каталогу Magento зарэгістравана больш за 3800 сертыфікаваных распрацоўшчыкаў, і гэты лік расце[11].

Зноскі

  1. ↑ Magento Usage Statistics. trends.BuiltWith.com. Праверана 29 ліпеня 2022.
  2. ↑ Magento Statistics, Market Share, Adoption, and Growth in 2019 (англ.). Hosting Tribunal (18 лютага 2019). Праверана 27 верасня 2019.
  3. ↑ Top global e-commerce platforms market share 2021 (англ.). Statista. Праверана 26 мая 2022.
  4. ↑ eBay Agrees to Acquire Magento. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  5. ↑ Magento Commerce Launches as Independent Company Backed by the Permira Funds | Magento. Magento(англ.). Архівавана з арыгінала 2018-03-03. Праверана 2018-03-02.
  6. ↑ Размеркаванне рынку паміж сістэмамі кіравання інтэрнэт-крамамі на люты 2013 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 28 жніўня 2014.
  7. ↑ Magento Raises $250M To Fuel Expansion In Asia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2017. Праверана 19 студзеня 2017.
  8. ↑ Adobe to Acquire Magento Commerce (англ.). Adobe Newsroom. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 20 ліпеня 2018.
  9. ↑ Miller, Ron (2018-05-21). Adobe to acquire Magento for $1.68B. TechCrunch. Verizon Media. Праверана 2019-03-05.
  10. ↑ Magento Commerce закрывает киевский офис?. ДОУ(руск.). Архівавана з арыгінала 2018-09-21. Праверана 2018-08-22.
  11. ↑ List of all Certified Magento Developers. www.magecredit.com. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2019. Праверана 28 сакавіка 2019.