Перайсці да зместу

Manowar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Manowar
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры метал, паўэр-метал[1], true metal[d] і хэві-метал
Гады 1980–цяпер
Краіны
Адкуль Нью-Ёрк
Мовы песень англійская
Лэйблы Magic Circle Music[d], Atco Records[d], Atlantic Records і Geffen Records[d]
Склад
manowar.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Manowar — амерыканскі хэві-метал гурт з Оберна, штат Нью-Ёрк. Гурт, заснаваны ў 1980 годзе, вядомы сваімі тэкстамі, на тэмы фэнтэзі (асабліва пра меч і магію  (руск.)) і міфалогіі (у прыватнасці, аб скандынаўскай і грэка-рымскай міфалогіі), а таксама шматлікімі песнямі, прысвечанымі метал-музыке і яе асноўнай аўдыторыі. Гурт таксама вядомы сваім гучным і выразным гучаннем. У інтэрв'ю для MTV у лютым 2007 года басіст Джоуі ДэМаё казаў, што «ў нашы дні вельмі не хапае вялікага, эпічнага металу, прасякнутага разгромнымі гітарамі, хорамі і аркестрамі ... таму прыемна быць адным з нямногіх гуртоў, якія сапраўды гэтым займаюцца».[2] У 1984 годзе Manowar быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса за самы гучны выступ, рэкорд, які яны з тых часоў пабілі двойчы.[3] Яны таксама ўтрымліваюць сусветны рэкорд па самым доўгім хэві-металічным канцэрце, выступіўшы пяць гадзін і адну хвіліну ў Балгарыі (на Kavarna Rock Fest) у 2008 годзе.[4][5] Яны вядомыя сваім лозунгам «смерць фальшываму металу».[6][7]

Фронтмэн Эрык Адамс у 2002 годзе

Музычны стыль

[правіць | правіць зыходнік]

Гучанне Manowar класіфікуецца як паўэр-метал. Паводле слоў Джэймса Крыстафера Монгера з AllMusic: «З'явіўшыся ў 1980 годзе, гурт быў распрацаваны як сырая, вікінгская антытэза класічнага року, і іх музыка пайшла следам, грунтуючыся на імклівых меладычных рыфах і фантастычных тэкстах, якія сканцэнтраваны на тэмах вайны, гонару, смерці і першабытнай сілы рок-н-ролу». Ён таксама адзначыў, што гучанне гурта ўтрымлівае «класічныя штрыхі».[8]

Manowar займаюць важнае месца ў гісторыі і эвалюцыі хэві-метал музыкі[9] і паўплывалі на такія паджанры, як паўэр-метал, сімфанічны метал, вікінг-метал, паган-метал, фолк-метал, дум-метал, готык-метал і дэз-метал.[10][11]

Удзельнікі гурта

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючыя

  • Джоуі ДэМаё – бас, клавішы (1980–цяперашні час), гітары (2018–цяперашні час)
  • Эрык Адамс – вакал (1980–цяперашні час)
  • Дэйв Чэдрык – ударныя (2022–цяперашні час)
  • Майкл Анджэла Баціа – гітары (2022–цяперашні час)
Дэма-альбомы
  • Manowar (1981)
Студыйныя альбомы
  • Battle Hymns (1982)
  • Into Glory Ride (1983)
  • Hail to England (1984)
  • Sign of the Hammer (1984)
  • Fighting the World (1987)
  • Kings of Metal (1988)
  • The Triumph of Steel (1992)
  • Louder Than Hell (1996)
  • Warriors of the World (2002)
  • Gods of War (2007)
  • The Lord of Steel (2012)

Міні-альбомы

  • Dawn of Battle (2002)
  • The Sons of Odin (2006)
  • Thunder in the Sky (2009)
  • The Lord of Steel Live (2013)
  • The Final Battle I (2019)
  • Highlights from the Revenge of Odysseus (2022)
  1. ↑ Metal Evolution — 2011.
  2. ↑ Harris. MTV interview, February 2007(недаступная спасылка). Mtv.com (9 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы March 4, 2007. Праверана October 10, 2011.
  3. ↑ Who-loudest-band. Ultimateclassicrock (31 мая 2016).
  4. ↑ Manowar Attempts to Break Guinness Record with Five-Hour Concert(недаступная спасылка). Roadrunnerrecords.com. Архівавана з першакрыніцы August 12, 2008. Праверана July 6, 2011.
  5. ↑ Manowar Play Longest Show Ever. Sputnikmusic.com. Праверана July 6, 2011.
  6. ↑ Wong, David. Manowar. Cracked.com. Праверана November 15, 2012.
  7. ↑ Me(недаступная спасылка). Tbns.net. Архівавана з першакрыніцы November 27, 2012. Праверана November 15, 2012.
  8. ↑ Manowar Songs, Albums, Reviews, Bio & More | A.... AllMusic. Праверана August 3, 2025.
  9. ↑ Karl Spracklen (May 11, 2020). Metal Music and the Re-imagining of Masculinity, Place, Race and Nation | Manowar: True Metal Warriors. Emerald publishing limited. p. 145. ISBN 9781838674434.
  10. ↑ Who-loudest-band. Ultimateclassicrock (31 мая 2016).
  11. ↑ Manowar Attempts to Break Guinness Record with Five-Hour Concert(недаступная спасылка). Roadrunnerrecords.com. Архівавана з першакрыніцы August 12, 2008. Праверана July 6, 2011.