Monolith Films
| Monolith Films | |
|---|---|
| Тып | бізнес, дыстрыб'ютар фільмаў[d], кінакампанія[d] і прадпрыемства |
| Заснаванне | 1998 і 11 студзеня 2002 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | кінаіндустрыя[d] |
| Прадукцыя | фільм |
| Сайт | monolith.pl (польск.) |
Monolith Films — польская вытворча-дыстрыб’ютарская кампанія. Заснавана ў 1998 годзе. Станам на 2021 год, афіцыйны польскі дыстрыб’ютар фільмаў кампаній DreamWorks SKG, Lions Gate Entertainment, Summit Entertainment, STX і Ghibli, а ў мінулым, сярод іншых, 20th Century Fox, Sony Pictures, Metro-Goldwyn-Mayer, Warner Bros. і Buena Vista[1].
Кампанія мае падраздзяленні: Monolith Video (распаўсюджванне DVD/Blu-ray), Cineman (паслуга VOD) і Victonex, якое кіруе Kino Atlantic у Варшаве, а раней таксама Monolith Plus, якое спецыялізуецца на распаўсюдзе мастацкага кіно. З верасня 2013 года Monolith рэалізуе праграму «Kino Klasa», скіраваную на папулярызацыю кінакультуры сярод наймаладзейшых палякаў, у межах праекта арганізуе паказы фільмаў для настаўнікаў і стварае навучальныя матэрыялы, звязаныя з выбранымі фільмамі[2][3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]