Need for Speed: Undercover
| Need for Speed: Undercover | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | EA Jawbreaker[d] |
| Выдавец | Electronic Arts |
| Частка серыі | Need for Speed[d] |
| Даты выпуску | 18 лістапада 2008, 19 снежня 2008[1], 18 снежня 2008, 20 лістапада 2008 і 21 лістапада 2008 |
| Апошняя версія |
|
| Жанр | камп’ютарныя гонкі[d] |
| Стваральнікі | |
| Кампазітар | |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Nintendo DS, Wii, Windows Phone[d], Xbox 360, PlayStation 2[2], PlayStation 3, Windows[3], PSP[d] і IOS |
| Гульнявы рухавік | EAGL[d] |
| Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[4] |
| Мовы інтэрфейсу | англійская і руская |
| Носьбіты | аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне, лічбавая спампоўка[d] і аптычны дыск Nintendo[d] |
| Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і сэнсарны экран[d] |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Need for Speed: Undercover» (з англ. — «Смага хуткасці: Пад прыкрыццём») — відэагульня серыі «Need for Speed» ў жанры аркадных аўтагонак, выдадзеная кампаніяй «Electronic Arts» для гульнявых кансоляў, персанальных камп’ютараў і мабільных прылад у лістападзе 2008 года. У Расіі «Need for Speed: Undercover» была выдадзена кампаніяй «1С-СофтКлаб» цалкам на рускай мове.
Па сюжэце гульні федэральны агент Чэйз Лін (Мэгі Кью) наймае героя для працы пад прыкрыцьцём з мэтай выкрыцця міжнароднага злачыннага сіндыката. Гульцу прадастаўлена свабода перамяшчэння па трох гарадах, з агульнай працягласцю дарог каля 160 км. З новаўвядзенняў у «Need for Speed: Undercover» можна вылучыць павелічэнне навыкаў ваджэння (падобна ролевым гульням), новы рэжым «Бітва на шашы» і крымінальныя заданні. Як і ў папярэдніх частках серыі, у «Undercover» прадстаўлены вулічныя гонкі, паліцыйныя пагоні і цюнінг аўтамабіляў.
Гульня, у адрозненне ад папярэднікаў, мае большы тэрмін распрацоўкі — 16 месяцаў, так як з лета 2007 года распрацоўшчыкі серыі «Need for Speed» былі падзелены на дзве каманды, якія будуць выпускаць гульні па чарзе. У выніку новыя гульні серыі павінны мець 24 месячны цыкл вытворчасці замест 12, з захаваннем штогадовага выпуску[5]. «Need for Speed: Undercover» атрымала неадназначныя, у асноўным негатыўныя водгукі ад гульнявой прэсы. Галоўным недахопам гульні ў асноўным называецца яе празмерная прастата.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Steam — 2003.
- ↑ Redump, redump.org, redump.info
- ↑ AreWeAntiCheatYet Праверана 29 чэрвеня 2025.
- ↑ Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Mark Androvich. Riccitiello: We were torturing Vancouver studio. Gamesindustry.biz (18 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 18 чэрвеня 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (руск.).
- Відэагульні паводле алфавіта
- Відэагульні 2008 года
- Гульні для PlayStation Portable
- Гульні для PlayStation 3
- Гульні для PlayStation 2
- Гульні для Xbox 360
- Гульні для Wii
- Гульні для Nintendo DS
- Гульні для Windows
- Відэагульні з трохмернай графікай
- Відэагульні з адкрытым светам
- Гульні для Windows Phone
- Need for Speed