Перайсці да зместу

OnePlus 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OnePlus 2
Брэнд OnePlus
Падтрымліваныя сеткі GSM, HSPA, LTE
Дата выпуску 29 ліпеня 2015 года
Папярэднік OnePlus One
Пераемнік OnePlus 3
Тып Смартфон
Формафактар Манаблок
Памеры 151.8 x 74.9 x 9.9 мм
Вага 175 г
Аперацыйная сістэма Original: Android 5.1 (Lollipop)
Current: Android 8.0 (Oreo)
Цэнтральны працэсар Qualcomm Snapdragon 810
Графічны працэсар Adreno 430
Аператыўная памяць 3/4 GB RAM
Акумулятар Li-Po, 3300 мА·г

OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.[1]

У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку "дадому".[2][3] Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.[4]

Аперацыйная сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

OnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».[5]

Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.[6]

OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat».[7] Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.[8]

У OnePlus 2 ўпершыню з'явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».[9]

Версія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $.[10] Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.[11]

OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня.[12] Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One.

У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2.[13] Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў.[14] У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.[15]

12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.[16]

Кампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.[17][18]

  1. ↑ Обзор «убийцы флагманов» OnePlus Two. Mobile-Review. Праверана 10 верасня 2020.
  2. ↑ Смартфон OnePlus 2 оснастят сканером отпечатков пальцев. iXBT. Праверана 10 верасня 2020.
  3. ↑ OnePlus 2: Fingerprint Sensor. forums OnePlus. Праверана 10 верасня 2020.
  4. ↑ The sequel to the hottest Android phone of 2014 is already ahead of the competition with one key hardware feature. Business Insider. Праверана 10 верасня 2020.
  5. ↑ 8 крутых фишек новой прошивки Oxygen OS 2.0 для OnePlus 2. MobilTelefon. Праверана 10 верасня 2020.
  6. ↑ OnePlus Releases Community Build of OxygenOS 3.0 (MM) for the OnePlus 2(недаступная спасылка). xda developers. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 10 верасня 2020.
  7. ↑ OnePlus finally confirms no Nougat update for the OnePlus 2(недаступная спасылка). Android Authority. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
  8. ↑ LOS 15 Download OnePlus 2 Lineage OS 15 8.0 Oreo(недаступная спасылка). Lineage OS Downloads. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 10 верасня 2020.
  9. ↑ How to customize the alert slider on a OnePlus phone. Android Central. Праверана 10 верасня 2020.
  10. ↑ OnePlus 2 goes official with Snapdragon 810 and $329 price tag. GSMArena. Праверана 10 верасня 2020.
  11. ↑ OnePlus 2 StyleSwap cover hands-on comparison, availability and more. Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
  12. ↑ OnePlus 2 now officially on sale in Europe/US, India sales starting at 4PM IST. Android Authority. Праверана 10 верасня 2020.
  13. ↑ OnePlus 2 reservations surpass 1 Million in 72 hours. The Indian Express. Праверана 10 верасня 2020.
  14. ↑ OnePlus 2 Reservations Passes Two Million. Geeky Gadgets. Праверана 10 верасня 2020.
  15. ↑ 5 миллионов предзаказов OnePlus 2. ЯВитрина. Праверана 10 верасня 2020.
  16. ↑ Oneplus 2 Open Sales (12:00-1:00 pm IST on October 12). forums Oneplus. Праверана 10 верасня 2020.
  17. ↑ OnePlus заплатила $300 000 за продактплейсмент в сериале Карточный домик. Hi-Tech UA. Праверана 10 верасня 2020.
  18. ↑ OnePlus pays big bucks for House of Cards appearance(недаступная спасылка). technobuffalo. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 10 верасня 2020.