Перайсці да зместу

You.com

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
You.com
Выява лагатыпа
URL you.com/
Тып сайта Пошукавая сістэма
Мова(-ы) Ангельская
Уладальнік Браян МакКан і Рычард Сохер
Пачатак працы 8 снежня 2020[1]
Бягучы статус Публічная бэта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

You.com ― пошукавая сістэма, арыентаваная на прыватнасць. You.com абагульняе вэб-вынікі з дапамогай катэгорый, у адрозненне ад традыцыйных пошукавых сістэм, якая паказваюць спіс спасылак[2][3]. Пошукавая сістэма была заснавана былымі супрацоўнікамі Salesforce у Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША), публічная бэта-версія выйшла 9 лістапада 2021 года[4]. У інтэрв’ю сузаснавальнік Рычард Сохер заявіў, што хоча пошукавую сістэму з балансам прыватнасці і персаналізацыі[5].

Вэб-сайт быў заснаваны ў 2020 годзе двума былымі супрацоўнікамі Salesforce Браянам МакКанам і Рычардам Сохерам[6]. Пасля аб’явы аб адкрыцці публічнай бэта-версіі пошукавай сістэмы ў 2021 годзе яна атрымала 20 мільёнаў долараў ад Марка Беніёфа, заснавальніка Salesforce[7].

У сакавіку 2022 года кампанія запусціла YouWrite, тэкставы генератар GPT-3 для напісання электронных лістоў і іншых дакументаў[8] [9].

У снежні 2022 года кампанія запусціла YouChat, чат-бота на аснове штучнага інтэлекту.

Вынікі пошуку

[правіць | правіць зыходнік]

Пошукавая сістэма паказвае вынікі пошуку, адсартаваныя па пэўных вэб-сайтах, напрыклад, Reddit. Карыстальнік можа сартаваць гэтыя катэгорыі[3]. Для вэб-вынікаў выкарыстоўваецца выдача Microsoft Bing[10].

You.com не захоўвае IP-адрасы карыстальнікаў і не збірае інфармацыю карыстальнікаў для таргетынгу рэкламы. You.com прапануе два рэжымы: асабісты рэжым і прыватны рэжым, які з’яўляецца больш канфідэнцыйным[11]. У адрозненне ад асабістага рэжыму, у прыватным рэжыме You.com не захоўвае пошукавыя запыты карыстальнікаў, не перадае партнёрам You.com IP-адрасы, месцазнаходжанне і не збірае ніякай інфармацыі аб пошуку[12].

You.com атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі, прычым галоўнай нагодай для крытыкі з’яўляецца спосаб арганізацыі інфармацыі, які The Verge назваў ашаламляльным[4].

Зноскі

  1. ↑ https://techcrunch.com/2020/12/08/former-salesforce-chief-scientist-announces-new-search-engine-to-take-on-google/
  2. ↑ Rutherford, Sam. You.com Launches in Beta As a Privacy-Focused Alternative to Google (англ.). Gizmodo (9 лістапада 2021).
  3. 1 2 Kelly, Heather (2021-11-09). You, another new search engine, hopes privacy can help it take on Google. The Washington Post(англ.).
  4. 1 2 Robertson, Adi. You.com wants to remake the search engine (англ.). The Verge (9 лістапада 2021).
  5. ↑ Search Engine You.com Launches Public Beta, Looks to Take on Google (англ.). Cheddar (24 лістапада 2021).
  6. ↑ Miller, Ron. Former Salesforce chief scientist announces new search engine to take on Google (англ.). TechCrunch (8 снежня 2020).(недаступная спасылка)
  7. ↑ Wiggers, Kyle. AI-driven search engine You.com takes on Google with $20M (англ.)(недаступная спасылка). VentureBeat (9 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2022. Праверана 22 студзеня 2023.
  8. ↑ Jain, Osheen. You.com launches YouWrite, an AI-powered writing tool powered by OpenAI (англ.)(недаступная спасылка). Analytics Drift (17 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 22 студзеня 2023.
  9. ↑ Wiggers, Kyle. You.com launches an AI-powered writing tool powered by OpenAI (англ.)(недаступная спасылка). VentureBeat (15 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2022. Праверана 22 студзеня 2023.
  10. ↑ You.com search challenges Google with a new look and private mode (англ.). cnet.com.
  11. ↑ Smith, Autumn. What Is You.com and How Is It Different to Other Search Engines? (англ.). MUO (1 снежня 2021).
  12. ↑ How does You.com compare to other search engines?. live (англ.)(недаступная спасылка). You.com. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2022. Праверана 22 студзеня 2023.
  • you.com (англ.) — афіцыйны сайт