Перайсці да зместу

All My Loving

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
All My Loving
Сінгл The Beatles
з альбома With The Beatles
Бок «Б» «This Boy»
Выпушчаны 22 лістапада 1963 (мона)
30 лістапада 1963 (стэрэа)
Мова англійская
Запісаны 30 ліпеня 1963
Жанр поп-рок
Кампазітар
Працягласць 02:09
Лэйбл Parlophone
Прадзюсар Джордж Марцін
Аўтар песні Ленан/Мак-Картні

«All My Loving» (з англ. — «Усё сваё каханне») — песня гурта The Beatles з альбома With The Beatles, напісаная Полам Мак-Картні (прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні). У тэксце апавядаецца пра расстанне дваіх закаханых. Біёграфамі гурта неаднаразова выказвалася меркаванне, што песня прысвечана першаму каханню Пола — Джэйн Эшэр.

Нягледзячы на тое, што ні ў Вялікабрытаніі, ні ў ЗША песня не была выпушчана ў выглядзе сінгла, яна часта ратыравалася на радыё, з-за чаго кампанія EMI у далейшым выпусціла аднайменны міні-альбом, які пачынаўся менавіта з гэтай кампазіцыі. Як сінгл «All My Loving» была выпушчана ў Канадзе, дзе стала хітом. Канадскі сінгл быў імпартаваны ў ЗША ў вялікай колькасці, дзякуючы чаму ў красавіку 1964 года ён заняў 45 пазіцыю ў чарце Billboard Hot 100.

Песня ўваходзіла ў канцэртны рэпертуар гурта на працягу 1963-га і большай часткі 1964-га гадоў. Кампазіцыя была першай, выкананай на дэбютным выступе гурта на шоў Эда Салівана 9 лютага 1964 года. Песня выкарыстоўвалася ў двух фільмах, створаных пры ўдзеле «The Beatles»: «Вечар цяжкага дня» і «Чароўнае таямнічае падарожжа».

Тэкст і мелодыка «All My Loving» былі станоўча ацэнены познімі музычнымі крытыкамі. У 1964 годзе за песню гурт атрымаў прэмію Айвара Навэла, а часопісы Rolling Stone і New Musical Express паставілі «All My Loving» на 44 і 33 месцы ў спісах 100 лепшых песень The Beatles.

Гэты хіт — адзін з нямногіх аўтарства Мак-Картні, які пры гэтым падабаўся Ленану. Песня грала ў бальніцы ў той момант, калі была канстатавана смерць Джона 8 снежня 1980 года.

«All My Loving» часта выконвае Пол Мак-Картні падчас сваіх выступаў.

Тэкст і музыка

[правіць | правіць зыходнік]
«The Beatles» у 1963 годзе. Злева направа: Рынга Стар, Джордж Харысан, Джон Ленан, Пол Мак-Картні

Кампазіцыя была прыдумана падчас турнэ «The Beatles» па Вялікабрытаніі разам з Роем Орбісанам[en] у 1963 годзе[2]. Аднак што да дакладнага часу напісання меркаванні разыходзяцца. Як сцвярджаў Біл Гары, Мак-Картні прыдумаў тэкст песні падчас галення[3], а паводле Бары Майлза тэкст быў напісаны падчас паездкі «The Beatles» у гастрольным аўтобусе[4][5]. «Гэта была першая песня, для якой я спачатку напісаў словы», — распавёў аднойчы Мак-Картні[6][4].

Незадоўга да выступу Пол сеў за піяніна ў вялізнай закуліснай зоне залы, у якой павінны былі выступаць музыканты, і пачаў прыдумваць матыў для мелодыі. Паводле Мак-Картні, гэта была добрая песня, якая падыходзіць для шоў[4][5].

Джэйн Эшэр у 1967 годзе

Тэкст «All My Loving» уяўляе сабой «ліст» у стылі песні «P.S. I Love You»[7]. Першы куплет песні пачынаецца са слоў у стылі in medias res[8]: «Close your eyes and I’ll kiss you, tomorrow I’ll miss you», і заканчваецца сказам «I’ll write home every day, and I’ll send all my loving to you». Наступны куплет пачынаецца радком «I’ll pretend that I’m kissing the lips I’m missing». Самі радкі ўяўляюць сабой аповед пра стасункі паміж дваімі закаханымі, якія кахаюць і сумуюць адно па адным[9]. Некаторыя выданні выказалі меркаванне, што тэкст песні прысвечаны першай нявесце Пола — Джэйн Эшэр[10][11][12].

«All My Loving» напісана ў цяперашнім і будучым часе: персанаж песні шчыра абяцае быць верным і ўслых разважае пра тое, што ўсё яго любоўнае жыццё — цяпер толькі фантазія. Куплет мае даўжыню шаснаццаць тактаў і падзелены на дзве музычна паралельныя васьмітактныя фразы[8].

У першым куплеце, пасля фразы «Я дашлю табе ўсё сваё каханне», усе інструменты заціхаюць. Затым голас Мак-Картні адкрывае другі куплет а капэла для першых двух слоў — «I’ll pretend»[4].

Пры напісанні тэксту Мак-Картні першапачаткова ўяўляў яе як песню ў стылі кантры і вестэрна[4], а Джордж Харысан дадаў гітарнае сола ў «нэшвілскім стылі[en]»[6]. У ігры рытм-гітары Джона Ленана выкарыстоўваюцца хуткія трыёлі, падобныя да мелодыі папулярнай у 1960-х гадах песні «Da Doo Ron Ron» амерыканскага гёрл-гурта The Crystals[7], а Мак-Картні грае «блукаючую басовую партыю»[13][6]. Было выказана меркаванне, што гэты твор «чэрпае» натхненне ў песні «Квартэта Дэйва Брубека» 1959 года пад назвай «Kathy’s Waltz» (з англ. — «Вальс Кэці»)[14].

Асноўная танальнасць песні — мі мажор. Самая незвычайная дэталь песні заключаецца ва ўзмоцненым акордзе другога такта. У кантэксце ўсёй песні, настрою і слоў злёгку дысаніруючы акорд няяснага гарманічнага паходжання дае эфектнае, але тонкае адценне трывогі, якое супярэчыць самаўпэўненасці героя[8]. Мелодыя Мак-Картні дыятанічная, аднак яго гармонія ўключае ў сябе інтэнсіўнае выкарыстанне танічных мажорных і мінорных прамежкавых акордаў, што, паводле музыказнаўцы Джэймса Перона, надае песні «гаркавата-салодкае» адценне[15]. Умелае выкарыстанне «The Beatles» паўзы ў песні бярэ свой пачатак у афраамерыканскай папулярнай музыцы, хаця, паводле «Даследчага цэнтра чорнай музыкі», першапачаткова час перапынку быў прыдуманы для таго, каб даць аўдыторыі магчымасць падзяліцца сваім энтузіязмам і воплескамі[16].

Вакал Пола быў запісаны двойчы, гэтыя вакальныя дарожкі накладзены ў першых двух куплетах. Толькі ў апошнім куплеце выкарыстоўваецца адзін варыянт выканання. У прыпеве Пол спявае разам з Джорджам і Джонам, якія падтрымліваюць гармонію ззаду яго вакалізам «oooh»[8].

Песня была запісана гуртом «The Beatles» 30 ліпеня 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд». Было зроблена адзінаццаць асноўных дубляў і тры дабавачныя, прызначаныя для дадатковага звядзення. У выніку ў якасці асноўнага быў выкарыстаны 14-ы, які быў зведзены разам з дублем нумар 11. Мікшыраванне мона-версіі было ажыццёўлена 21 жніўня[17], а стэрэа-версіі — 29 кастрычніка[18]. Падоўжаная стэрэа-версія песні з перкусійным уступам Рынга Стара з выкарыстаннем хай-хэта, якое не сустракаецца ў звычайных стэрэа- ці мона-міксах, была выпушчана ў Германіі і Нідэрландах у 1965 годзе ў зборніку Beatles 'Greatest[19][16]. Гэтая версія пазней была выпушчана ў Вялікабрытаніі як частка The Beatles Box[20].

Удзельнікі запісу

[правіць | правіць зыходнік]
«The Beatles» на шоў Эда Салівана, 9 лютага 1964 года

«All My Loving» была выпушчана ў Вялікабрытаніі 22 лістапада 1963 года ў складзе альбома With the Beatles; акрамя таго, яна стала тытульнай кампазіцыяй аднайменнага міні-альбома, выпушчанага 7 лютага 1964 года. У ЗША песня ўпершыню была выпушчана 20 студзеня 1964 года разам з альбомам Meet The Beatles![21], а пазней яна была ўключана і ў амерыканскі міні-альбом Four by The Beatles[22]. У Канадзе песня выйшла ў выглядзе сінгла (з песняй «This Boy» на баку «Б»)[23], а таксама ўвайшла ў альбом Beatlemania! With The Beatles, колькасць і парадак кампазіцый якога супала з With The Beatles[24][25][26]. «All My Loving» была выпушчана ў выглядзе сінгла ў Аргентыне, Швецыі, Нарвегіі і Японіі, а таксама была ўваходнай песняй на EP, выпушчаных у Аўстраліі, Францыі, Даніі, Японіі, Новай Зеландыі, Швецыі і Вялікабрытаніі[27]. У тым жа 1964 годзе канадскі сінгл быў імпартаваны ў ЗША, дзякуючы чаму ў красавіку ён заняў 45 пазіцыю ў чарце Billboard Hot 100[28][29]. Разнастайныя канцэртныя выкананні «All My Loving» ўвайшлі ў зборнікі The Beatles 1962–1966, The Beatles at the Hollywood Bowl і Anthology 1[30].

Песня хутка ўвайшла ў канцэртны рэпертуар гурта і часта выконвалася на працягу 1963-га і большай часткі 1964-га гадоў[27]. Менавіта гэтай песняй быў адкрыты дэбютны выступ гурта на шоў Эда Салівана 9 лютага 1964 года[31][4]; запіс гэтага выканання ў далейшым трапіў у альбом Anthology 1[32]. Гурт некалькі разоў выконваў «All My Loving» для радыё BBC; версія, запісаная 28 лютага 1964 года і выпушчаная 30 сакавіка, была ўключана ў зборнік Live at the BBC[27][16].

Песня двойчы выкарыстоўвалася ў фільмах з удзелам «The Beatles»: «Вечар цяжкага дня» (1964, сцэна начнога клуба; паводле журналіста Стыва Цёрнэра[en], «All My Loving» была адмыслова запісана для фільма[33]) і «Чароўнае таямнічае падарожжа» (1967, інструментал)[30].

Паводле Алана Вейса, тэлевізійнага прадзюсара, які быў сведкам падзей, песня «All My Loving» гучала ў аудыёсістэме рэанімацыйнага пакоя бальніцы Св. Лукі—Рузвельта[en] ў той момант, калі была канстатавана смерць Ленана познім вечарам 8 снежня 1980 года[34][35][36].

Праробленая гітарыстамі праца атрымала высокую ацэнку ад пазнейшых крытыкаў. Лаканічнае сола Харысана было апісана як такое, якое «нагадвае Чэта Аткінса[37][38] і Карла Перкінса[39]», а складаная рытмічная праца Ленана была названа «найбольш пазнавальнай рысай» песні[40]; сам Ленан пазней апісаў сваю частку як «цудоўную гітару»[37].

«All My Loving» была высока ацэнена многімі крытыкамі. Крытык Іэн Макдональд адзначыў, што «прастата брытанскага року ранніх шасцідзясятых выдатным чынам выкрышталізавана ў выразнай прастаце гэтага нумара», а таксама выказаў меркаванне, што менавіта дзякуючы гэтай песні Мак-Картні стаў разглядацца як роўны Ленану[7].

Рычы Антэрбергер[en], аглядальнік сайта AllMusic, адзначыў, што песня «была, верагодна, лепшай з кампазіцый „The Beatles“, якія выйшлі толькі ў альбомах да 1964 года», і што калі б песня была выпушчана ў выглядзе сінгла ў ЗША, яна, верагодна, стала б выдатным хітом[41]. Музычны прадзюсар Пітэр Эшэр пісаў, што «All My Loving» «толькі падкрэслівае арыгінальнасць кожнага з „бітлоў“»[38]. Паводле Тома Эвінга з Pitchfork, гітары ў песні «кружаць і круцяцца», і гурт знаходзіць новы спосаб «спалучаць прывабнасць і драйв»[42]. Марк Кемп з часопіса Paste назваў «All My Loving» «мілай поп-мелодыяй»[43]. Аўтары Джон Робертсан і Патрык Хамфрыз лічаць, што «All My Loving» — лепшая песня The Beatles 1963 года, якую яны не выдалі на сінгле ў ЗША. Спецыялісты па класічнай музыцы кажуць пра тое, што ў песні «можна пачуць водгаласы Чайкоўскага»[44]. Роберт Дымеры ў сваёй кнізе «1001 альбом, які трэба пачуць», аглядаючы With The Beatles, назваў «All My Loving» «першым класічным творам» Мак-Картні[45].

Джон Ленан выразіў сваё захапленне гэтай песняй, даючы інтэрв'ю часопісу Playboy у 1980 годзе: «„All My Loving“ — песня Пола, скажу я са шкадаваннем. […] Бо гэта шалёна добрая рэч. Затое ў мяне тут зусімм не дурная гітара на заднім плане»[46]. Гэта адзіная кампазіцыя ранняга перыяду гурта пад аўтарствам Мак-Картні, якая падабалася Ленану. Іншымі песнямі Пола, якім сімпатызаваў Джон, былі, «For No One»[47] і «Here, There and Everywhere»[5] з альбома Revolver, «Hey Jude», «Oh! Darling» з Abbey Road і «Let It Be» з аднайменнага альбома[48].

У 1964 годзе «The Beatles» атрымалі пяць прэмій Айвара Навэла, штогод прысуджаемых Брытанскай акадэміяй аўтараў песень, кампазітараў і аўтараў. Чатыры з пяці былі выйграны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні як кампазітары найпапулярнейшай песні 1963 года і найбольш прадаваемага дыска («She Loves You»), якія занялі другое месца («I Want to Hold Your Hand») і напісалі другую найбольш выдатную песню («All My Loving»)[49]. Часопісы Rolling Stone і New Musical Express змясцілі «All My Loving» у свае спісы 100 лепшых песень The Beatles: Rolling Stone — на 44[30][39], а NME — 33 месца[50].

Чарты (1963—1964) Вышэйшая

пазіцыя

 Канада (CHUM[en])[51] 1
 Аўстралія (Kent Music Report)[52] 1
 Фінляндыя (Suomen virallinen lista)[53] 1
Бельгія Ultratop Flanders[54]16
 Данія (Salgshitlisterne Top 20)[55] 3
Нідэрланды Mega Single Top 100[56]2
 Новая Зеландыя (Lever Hit Parade)[57] 6
Нарвегія VG-lista[58]2
 Швецыя (Kvällstoppen Chart)[59] 1
Злучаныя Штаты Амерыкі Billboard Hot 100[60]45
 ЗША (Cash Box Top 100)[61] 31
 ФРГ (Media Control Singles Chart)[62] 32

Пол Мак-Картні неаднаразова выконваў песню на жывых выступах (The New World Tour[en], 1993; Driving World Tour[en], 2002; Back in the World Tour, 2003; Summer Tour, 2004; Summer Live Tour, 2009; Up and Coming Tour[en], 2010—2011; On the Run Tour Live, 2011—2012), варыяцыі з якіх выкарыстоўваліся ў канцэртных альбомах (Paul Is Live, 1993; Back in the US Live, 2002; Back in the World Live[en], 2003). Мак-Картні выканаў «All My Loving» падчас мемарыяла «Here, There and Everywhere: A Concert for Linda», які праходзіў у красавіку 1999 года ў канцэртнай зале Альберт-хол, Лондан[30].

  1. 1 2 ISWC Network Праверана 23 красавіка 2021.
  2. ↑ Asher 2020, pp. 19.
  3. ↑ Harry 2000, pp. 25–26.
  4. 1 2 3 4 5 6 Ryan Reed. How Paul McCartney Wrote Solo for the Beatles' 'All My Loving' (англ.). Ultimate Classic Rock (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  5. 1 2 3 Jack Whatley. The Beatles song Paul McCartney wrote that first earned John Lennon's respect (англ.). Far Out Magazine (24 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  6. 1 2 3 Miles 1997, p. 148.
  7. 1 2 3 4 MacDonald 1994, p. 94.
  8. 1 2 3 4 Alan W. Pollack. Notes on «All My Loving». Notes on ... Series #27.1 (AML.1) (англ.)(недаступная спасылка). Soundscapes. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  9. ↑ Zita Biberlová The Beatles in the Context of the Hippie Movement(англ.) // Department of English Language and Literature : артыкул. — 2017. — С. 23. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021.
  10. ↑ Bill Crandall. Paul McCartney's "Loving" muse (англ.). CBS News (29 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  11. ↑ "All my loving" von den Beatles (ням.). Mitteldeutscher Rundfunk (5 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  12. ↑ Francesca Brioschi. The Beatles: 10 tra le più belle canzoni scritte da Paul McCartney (італ.)(недаступная спасылка). Stone Music (18 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  13. ↑ Everett 2001, p. 189.
  14. ↑ Spencer Leigh. When it comes to songwriting, there's a fine line between inspiration and plagiarism. This week Led Zeppelin were accused of plagiarism. And they're not the first band to take more than just inspiration from those who've gone before (англ.). The Independent (23 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  15. ↑ Perone 2012, p. 35.
  16. 1 2 3 Womack 2014, p. 21.
  17. ↑ Lewisohn 1988, p. 34.
  18. ↑ Lewisohn 1988, p. 37.
  19. ↑ Schaffner 1977, p. 203.
  20. ↑ Julian Ruiz. BEATLES: LA EXTRAÑA CAJA DE SEIS VINILOS DEL AÑO 1981 (ісп.). Plásticos Y Decibelios (18 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  21. ↑ Lewisohn 1988, pp. 200–201.
  22. ↑ 11 May: US EP release: Four By The Beatles (англ.). The Beatles Bible (7 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  23. ↑ Rowan 2015, p. 15.
  24. ↑ Larry LeBlanc. Interview: Cousin Brucie Morrow (англ.). CelebrityAccess (6 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  25. ↑ The Beatles – Beatlemania! With The Beatles (англ.). Discogs. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  26. ↑ Courrier 2008, p. 13.
  27. 1 2 3 All My Loving (англ.). The Beatles Bible (14 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2008. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  28. ↑ Castleman 1975, pp. 25, 347.
  29. ↑ Wallgren 1982, p. 23.
  30. 1 2 3 4 Womack 2014, p. 22.
  31. ↑ Harry 2000, p. 1043.
  32. ↑ Lewisohn 1995, pp. 32–33.
  33. ↑ Turner 2016, p. 62.
  34. ↑ Keith Mcleod. Our part in the death of legend John Lennon (англ.)(недаступная спасылка). Daily Record (6 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2007. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  35. ↑ Vanessa Thorpe. John Lennon: the last day in the life (англ.). The Guardian (5 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  36. ↑ Sue Semmers. John Lennon’s last day: A gripping NEW eyewitness account on the 30th anniversary of Beatle’s murder (англ.). Daily Mail (5 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  37. 1 2 Margotin, Guesdo 2013, p. 110.
  38. 1 2 Asher 2020, pp. 20.
  39. 1 2 100 Greatest Beatles Songs. From ‘Helter Skelter’ to ‘Sgt. Pepper’s,’ ranking of John Lennon, Paul McCartney, Ringo Starr, George Harrison’s output (англ.). Rolling Stone (10 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  40. ↑ Desai 2013, p. 20.
  41. ↑ Richie Unterberge. All My Loving — Song Review (англ.)(недаступная спасылка). AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2012. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  42. ↑ Tom Ewing. The Beatles: With the Beatles Album Review (англ.). Pitchfork (8 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  43. ↑ Mark Kemp. The Beatles: The Long and Winding Repertoire (англ.). Paste (8 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 10 ліпеня 2021.
  44. ↑ Robertson; Humphries 2014, p. 30.
  45. ↑ Dimery 2016.
  46. ↑ Sheff 2000, p. 171.
  47. ↑ Eric Schaal. The Paul McCartney Song That Really Earned John Lennon’s Respect in the Early Beatles Years (англ.)(недаступная спасылка). Showbiz Cheat Sheet (28 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  48. ↑ Jack Whatley. John Lennon's 5 favourite Beatles songs written by Paul McCartney (англ.). Far Out Magazine (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  49. ↑ Beatles Win 5 Awards For Songs They Wrote(англ.) // Billboard : часопіс. — 1964. — 11 April — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021.
  50. ↑ 100 Greatest Beatles Songs(англ.) // New Musical Express : часопіс. — 2015. — 21 March — С. 52.
  51. ↑ Чарты CHUM (англ.) (20 красавіка 1964). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  52. ↑ Kent, David (2005). Australian Chart Book (1940–1969). Australian Chart Book. ISBN 0-646-44439-5.
  53. ↑ Levyt ja esittäjät Suomen musiikkilistoilla vuodesta 1960: Artistit SAR - SEM (фін.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 20 мая 2022.
  54. ↑ Ultratop.be — The Beatles — All My Loving (гал.). Ultratop 50. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  55. ↑ The Beatles — Salgshitlisterne Top 20 (дацк.)(недаступная спасылка). Danske Hitlister. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013. Праверана 29 лістапада 2022.
  56. ↑ Dutchcharts.nl — The Beatles — All My Loving (гал.). Mega Single Top 100. Hung Medien / hitparade.ch.
  57. ↑ Flavour of New Zealand (англ.)(недаступная спасылка) (30 красавіка 1964). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  58. ↑ Norwegiancharts.com — The Beatles — All My Loving. VG-lista. Hung Medien.
  59. ↑ Swedish Charts 1962–March 1966 / Kvällstoppen — Listresultaten vecka för vecka > Mars 1964 (шведск.). Hits Aller Tijden. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  60. ↑ ERROR: Billboard chart was invoked without providing an artist id. Artist id is a mandatory field for this call.The Beatles Album & Song Chart History Billboard Hot 100, The Beatles. Prometheus Global Media.
  61. ↑ Hoffmann, Frank (1983). The Cash Box Singles Charts, 1950—1981. The Scarecrow Press, Inc. pp. 32–34.
  62. ↑ Offizielle Deutsche Charts (ням.) (Enter "Beatles" in the search box). GfK Entertainment Charts. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 28 чэрвеня 2021.