Перайсці да зместу

Av.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
av.by
Выява лагатыпа
URL av.by
Камерцыйны Так
Тып сайта інтэрнэт-сайт
Уладальнік ТАА «Аўтакласіфайд»

Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту, а таксама запчастак. Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы[1][2].

Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года.[3] Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынку, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.

10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу:

  • Арганізаваны пошук па базе аўтамабіляў;
  • Уведзена падпіска на аб’явы — цяпер можна падпісацца на адну паштовую скрынку на некалькі пэўных аўтамабіляў ці сачыць за коштам свайго аўто;
  • З’явілася рубрыка «продаж новых аўтамабіляў».

Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.

3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.

6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».

У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.

23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.

Асноўныя змены:

  • Створана база мадэляў пад кожную марку матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў;
  • Дададзены новыя параметры «тып рухавіка», «галоўная перадача» і «тып прывада» для пашыранага пошуку;
  • Цяпер дадатковыя опцыі ўнікальныя для кожнага тыпу мотатэхнікі;
  • З’явілася магчымасць паказаць прабег у мотагадзінах.

Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.

Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.[4]

1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.

12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I»[5]. Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.

У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.

26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[6]

З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій[7]

11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.[8]

26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[9]

3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.[10]

З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018»(недаступная спасылка). У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.[11]

31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».[12]

30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[13]

З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.[14]

З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.[15]

15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».[16]

У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.[17]

28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[18]

З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe[19].

14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce». [20]

19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».[21]

18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».[22]

27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[23]

З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.[24]

З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.[25]

У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.[26]

20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.

9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[27]

З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.[28]

23 лістапада змяніўся дызайн раздзела з новымі аўтамабілямі salon.av.by. Дадалі яго ў мабільную праграму. [29]

У снежні запусцілі «Каталог паслуг». Там можна знайсці СТА, аўтамыйкі, аўтападбор і іншыя паслугі.[30]

Брэнд av.by сёмы раз прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[31]

З 15 лютага па 25 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2023». У прэміі прынялі ўдзел 83 мадэлі аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Emgrand, а па версіі спажыўцоў — Toyota Land Cruiser 300.[32]

Рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings надало ТАА «Автоклассифайд» высокі крэдытны рэйтынг by.A.[33]

У канцы лістапада запусціўся новы сэрвіс «Каталог паслуг», у якім аўтамабілісты могуць знайсці ўсе неабходныя паслугі па ўсёй Беларусі.[34]

av.by атрымала за рэкламную кампанію «Маппеты. „Купляй аўто бяспечна“» золата і срэбра на ADMA AWARDS 2024 і дзве срэбныя ўзнагароды на фестывалі маркетынгу і рэкламы «ЛАМА-2024». [35][36]

12 снежня ТАА «Аўтакласіфайд» стала публічнай кампаніяй і выпусціла дэпазітарныя аблігацыі. [37]

У снежні на av.by запусцілі новы сэрвіс «Гараж», прызначаны для ўладальнікаў аўто. У распараджэнне карыстальнікаў наступны функцыянал: сэрвісная анлайн-кніга, зніжка на праверку VIN, падбор шын і запчастак для машыны, дабаўленай у гараж, а таксама яе актуальны кошт.[38]

1 лютага запусцілі маштабны розыгрыш 8 аўтамабіляў BYD Yuan Up сярод уласнікаў аўто.[39]

З 17 лютага па 24 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2024». У прэміі прынялі ўдзел 95 мадэляў аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Lada Vesta SW Cross, а па версіі спажыўцоў — Volvo XC90.[40]

На av.by адбыліся глабальныя змены — Дзмітрый Геранін, CEO кампаніі, пакінуў сваю пасаду праз 9 гадоў. Новы генеральны дырэктар av.by — Максім Мяцеліца, які раней займаў пасаду намесніка гендырэктара па развіцці.[41]

У восьмы раз брэнд av.by прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[42]

24 красавіка ў Мінску агучылі вынікі восьмай аўтамабільнай прэміі «Маскот 2025». У прэміі прынялі ўдзел 98 мадэляў аўтамабіляў у 20 намінацыях, а агульная колькасць узнагарод склала 25 (уключаючы спецыяльныя катэгорыі і «Аўтамабіль года»). Упершыню за восем гадоў існавання прэміі выбар спажыўцоў і экспертаў цалкам супаў: «Аўтамабілем года» па абедзвюх версіях стаў Audi A6.[43]

2 лістапада 2026 года рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings надало ТАА «Автоклассифайд» ESG-рэйтынг на ўзроўні A.esg (прагноз «стабільны»). ТАА «Автоклассифайд» характарызуецца пераходным да высокага ўзроўнем прытрымлівання прынцыпаў устойлівага развіцця пры прыняцці ключавых кіраўніцкіх рашэнняў у экалагічнай, сацыяльнай і карпаратыўнай сферах.[44]

Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Максiм Дзмiтрыевiч Мяцелiца.

  1. ↑ Top Sites in Belarus (англ.)(недаступная спасылка). ALEXA.COM. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2009. Праверана 18 студзеня 2018.
  2. ↑ Top Websites in Belarus (англ.). SIMILARWEB.COM. Праверана 18 студзеня 2018.
  3. ↑ «Хотели помогать людям продавать машины». Как появился av.by и почему он вырос до крупнейшего авторесурса(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2025. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  4. ↑ У «Автомалиновки» новый имидж: старейший в Беларуси автомобильный классифайд провел ребрендинг (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 18 студзеня 2018.
  5. ↑ Аv.by. «Зубр Капитал» объявил о своей новой сделке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2023. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  6. ↑ Брэнд года 2017 (руск.)(недаступная спасылка). BESTBRAND.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2018. Праверана 12 лютага 2018.
  7. ↑ Автоклассифайд (руск.)(недаступная спасылка). HTP BELARUS. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 7 чэрвеня 2018.
  8. ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ТРЕТЬЕГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  9. ↑ Конкурс БРЕНД ГОДА 2018: в Минске наградили лучших!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2024. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  10. ↑ На av.by новый раздел запчастей (руск.)(недаступная спасылка). AV.BY. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  11. ↑ В Минске назвали лучшие автомобильные марки по версии экспертов и потребителей (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 2019-15-05.
  12. ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ЧЕТВЕРТОГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 11 мая 2019.
  13. ↑ Названы победители профессионального конкурса Бренд года 2019 (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2020. Праверана 3 лютага 2020.
  14. ↑ С 1 марта на av.by поле VIN становится обязательным для некоторых объявлений (руск.)(недаступная спасылка). AV.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 6 лістапада 2020.
  15. ↑ От крутых до бюджетных: белорусы назвали лучшие автомобили(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2023. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  16. ↑ Лама (руск.)(недаступная спасылка). LAMAFEST.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 6 лістапада 2020.
  17. ↑ Что нового внедрили крупные беларуские маркетплейсы в 2020 году Архівавана 27 студзеня 2021.
  18. ↑ Объявлены победители конкурса «Бренд года 2020» Архівавана 1 лютага 2021.
  19. ↑ НЕОЖИДАННЫЙ ФИНАЛ. В БЕЛАРУСИ ВЫБРАЛИ АВТОМОБИЛЬ ГОДА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  20. ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  21. ↑ У беларуской онлайн-платформы по продаже автомобилей av.by появился «Автожурнал» Архівавана 30 кастрычніка 2021.
  22. ↑ НАЗВАНЫ ПОБЕДИТЕЛИ EFFIE AWARDS BELARUS 2021
  23. ↑ Названы победители Профессионального и Потребительского конкурса БРЕНД ГОДА 2021 Архівавана 31 студзеня 2022.
  24. ↑ Премия «Маскот» объявила лучшие автомобили 2021 года на беларуском рынке Архівавана 27 мая 2022.
  25. ↑ Мова на av.by! Зараз можна падаць аб’явы па-беларуску Архівавана 29 чэрвеня 2022.
  26. ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2022. Праверана 4 жніўня 2022.
  27. ↑ Лучшие в маркетинге и устойчивости: названы победители Профессионального конкурса «БРЕНД ГОДА 2022»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2023. Праверана 15 лютага 2023.
  28. ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 4 мая 2023.
  29. ↑ В новый год с новыми авто. av.by перезапустил раздел Salon (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 27 мая 2024.
  30. ↑ Каталог услуг для вашего авто (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2024. Праверана 27 мая 2024.
  31. ↑ 23-й год подряд профессиональный конкурс БРЕНД ГОДА определяет лучших в сфере маркетинга и брендинга в Беларуси. (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2024. Праверана 27 мая 2024.
  32. ↑ Названы автомобили года по версии «Маскот 2023» (руск.)(недаступная спасылка).
  33. ↑ ООО «Автоклассифайд» присвоен кредитный рейтинг уровня by.A (прогноз неопределенный)(нявызн.).
  34. ↑ Не только машины. На av.by появился каталог услуг. Рассказываем, что можно найти (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2024. Праверана 13 снежня 2024.
  35. ↑ СТАЛИ ИЗВЕСТНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ПРЕСТИЖНОЙ ПРЕМИИ ЭФФЕКТИВНОСТИ МАРКЕТИНГА ADMA AWARDS 2024.
  36. ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ФЕСТИВАЛЯ МАРКЕТИНГА И РЕКЛАМЫ ЛАМА 2024(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2024. Праверана 13 снежня 2024.
  37. ↑ О депозитарных облигациях ООО «Автоклассифайд» 1-го выпуска(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2024. Праверана 13 снежня 2024.
  38. ↑ Итоги 2024 года на av.by(недаступная спасылка).
  39. ↑ Есть машина? А хотите вторую? av.by разыгрывает новенький электрокар (руск.)(недаступная спасылка).
  40. ↑ Белорусы выбрали «Автомобиль года». Вот какая модель удостоилась звания (руск.)(недаступная спасылка).
  41. ↑ Девять лет, сильная команда и спокойная передача управления: что происходит в av.by сейчас?(нявызн.)(недаступная спасылка).
  42. ↑ Победители конкурса 2025. brendgoda.by. Праверана 7 красавіка 2026.
  43. ↑ «Автомобиль года» назван: как прошла восьмая церемония награждения «Маскот-2025»?(нявызн.).
  44. ↑ ООО «Автоклассифайд» присвоен ESG-рейтинг на уровне A.esg.