Not a Second Time
| Not a Second Time | ||||
|---|---|---|---|---|
| Песня | ||||
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | With The Beatles | |||
| Дата выпуску |
22 лістапада 1963 (мона) 30 лістапада 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11 верасня 1963 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:08 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «With The Beatles» | ||||
|
||||
«Not a Second Time» (з англ. — «Не ў другі раз») — песня Джона Ленана (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні), запісаная гуртом «The Beatles» для іх другога студыйнага альбома With The Beatles. Паводле Ленана, сачыняючы гэтую песню ён «спрабаваў напісаць нешта ў духу Смокі Робінсана»[1].
Гісторыя песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня была запісана 11 верасня 1963 года на студыі «Эбі-Роўд» (пасля песні All I’ve Got to Do і перад песняй Don’t Bother Me). Агулам было запісана дзевяць дубляў (пяць поўных і чатыры дабавачныя)[2][3]. Замест звычайнай для песень таго часу партыі сола-гітары пройгрышы выконваюцца на фартэпіяна (у выкананні Джорджа Марціна).
- У запісе ўдзельнічалі[4]:
- Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, акустычная гітара
- Пол Мак-Картні — бас-гітара
- Джордж Харысан — акустычная гітара
- Рынга Стар — ударныя
- Джордж Марцін — фартэпіяна
Паводле іншых даных, Джордж Харысан у запісе гэтай песні не ўдзельнічаў[3][5].
У сувязі з гэтай песняй музычны крытык Уільям Мэн апублікаваў у лонданскай The Times артыкул, у якім ён згадаў «эалійскія кадэнцыі»[6] ў вакале Ленана ў канцы песні, заўважыўшы, што тая ж самая паслядоўнасць акордаў маецца ў канцы апошняй часткі «Das Lied von der Erde» Густава Малера[7]. Праз некалькі гадоў у дачыненні да эалійскіх кадэнцый Ленан адзначыў: «Я дагэтуль не ўяўляю, што гэта такое» (пры гэтым ён памылкова аднёс гэтае сцвярджэнне да песні «It Won’t Be Long»[8]).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Beatles 2000, p. 96.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 35.
- 1 2 Біблія The Beatles: «Not A Second Time» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- ↑ MacDonald 2005, pp. 97–98.
- ↑ Robert Fontenot.. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/notasecondtime.htm Not A Second Time — The history of this classic Beatles song] (англ.)(недаступная спасылка). About.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- ↑ «Эалійская кадэнцыя» — музычны тэрмін, які азначае, што мажорная кампазіцыя ў канцы вырашаецца ў акорд шостай ступені, то-бок, у тоніку паралельнага мінору (эалійскі лад заснаваны на шостай ступені мажорнай гамы).
- ↑ The Times: What Songs The Beatles Sang by William Mann (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- ↑ Біблія The Beatles: «It Won't Be Long» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 11 снежня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Beatles. The Beatles Anthology. — Сан-Франциско: Chronicle Books, 2000. — ISBN 0-8118-2684-8.
- Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions. — Нью-Йорк: Harmony Books, 1988. — ISBN 0-517-57066-1.
- MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи Битлз и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Библия The Beatles: «Not A Second Time» (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- Текст песни «Not A Second Time» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- Alan W. Pollack.. Заметки о песне «Not A Second Time» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 лютага 2011.
- Robert Fontenot.. [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/notasecondtime.htm Not A Second Time — The history of this classic Beatles song] (англ.)(недаступная спасылка). About.com. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 11 снежня 2011.
- Песня в исполнении The Beatles (видео) на YouTube (Праверана 26 мая 2022)